Міністэрства адукацыі Беларусі рознымі шляхамі імкнецца прыпыніць адток студэнтаў за мяжу, уводзячы розныя дадатковыя перашкоды. Сёлета школы ў Беларусі скончылі каля 56 тысяч адзінаццацікласнікаў. У 2025 годзе беларускія ВНУ гатовыя прыняць 48 абітурыентаў, але ж таксама многія плануюць навучацца за мяжой.

Тут у працэс умешваюцца настаўнікі і нават ідэолагі. Каментуе прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Маргарыта Ворыхава:
-У Беларусі выпускнікі маюць такі выбар, па-першае, паступаць у Беларусь ці паступаць за мяжу. Але насамрэч, для многіх гэта не выбар, таму што многія не бачаць для сябе магчымасці паступаць у еўрапейскія краіны і бачаць для сябе толькі перашкоды, якія стварае зараз рэжым. А па-другое, яны падвяргаюцца ўсялякім рэпрэсіям, не толькі яны, але і іх бацькі таксама.
Менавіта ў школах агітуюць не паступаць у еўрапейскія ВНУ, палохаюць наступствамі. Школа запускае механізм, пра яго расказвае Маргарыта Ворыхава:
-Запускаюць такую працэдуру – прафілактычную бяседу, дзе запужваюць тым, што вас у Еўропе ніхто не чакае, заставайцеся ў Беларусі.
У Беларусі пачаліся выпускныя, потым устпупная кампанія. У лютым Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў сітуацыю ў сферы вышэйшай адукацыі, тады ён загадаў студэнтаў пакідаць у краіне ды ўзмацніць ідэалагічны кантроль, яшчэ больш абмежаваць свабоду выкладчыкаў і студэнтаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя