Праводзіць выпускныя можна ў памяшканнях устаноў адукацыі. У выключных выпадках – у дамах культуры ці палацах дзяцей і моладзі, піша БелТА. Прытым лакацыя правядзення выпускнога павінна быць на кантролі міліцыі і аддзелаў адукацыі.
Сёлета выпускнікамі 11-х класаў у Беларусі стануць больш за 55 тыс. чалавек, 9-я класы сканчаюць больш за 108 тыс. Апошнія званкі ў школах Беларусі прагучаць 25 траўня, выпускныя пройдуць 14 чэрвеня.