Міністр адукацыі Андрэй Іванец прапанаваў: “кратна падвысіць суму кампенсацыі маладым спецыялістам у выпадку неадпрацоўкі па размеркаванні.” Гэтую прапанову ён агучыў, выступаючы на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў, перадае БелТА.

Міністр лічыць, што ў некаторых выпадках “можна цалкам адысці ад магчымасці кампенсацыі затрат за вучобу”. Па асобных спецыяльнасцях, паводле міністра, можна павялічыць тэрміны адпрацоўкі маладымі спецыялістамі. Прычым, для некаторых прафесій адпрацоўка можа стаць абавязковай і для платнікаў.
На думку Іванца, гэта дазволіць “замацаваць моладзь на працоўных месцах”.






