Індывідуальным прадпрымальнікам не дазволена займацца аздараўленнем дзяцей і запускаць праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні. Пра гэта выданню Office Life паведамілі ў Міністэрства адукацыі.

Пры гэтым у ведамстве дапускаюць, што выхаваўча-аздараўленчая ўстанова можа быць як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.
Раней з’явіліся неафіцыйныя звесткі, што прыватнікам забараняюць ствараць дзіцячыя летнікі. Потым чыноўнікі заявілі, што прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць больш пільна, чым дзяржаўныя. А ўрэшце Генпракуратура прапанавала стварыць рэестр тых, хто мае права арганізоўваць дзіцячы летні адпачынак.
Фота: samaranin.by