Менчука асудзілі за тое, што падчас выбарчага пікета ў Менску назваў «российской мразью» прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на тэлеграм-канал Бондаравай.
Паводле яе, падчас агітацыйнага пікета менчук назваў яе «российской мразью». «У прысутнасці выбаршчыкаў», – дадала Бондарава. Паведамляецца, што хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля выпадку.
За свае дзеянні ён асуджаны паводле ч. 1 артыкула 10.2 адміністрацыйнага кодэкса (абраза). Па гэтым артыкуле штраф можа быць да трыццаці базавых велічыняў.