BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінэнерга адсправаздачылася пра аднаўленне ўсіх ЛЭП

Па стане на 21 гадзіну 4 лістапада энергетыкі цалкам аднавілі электразабеспячэнне пацярпелых ад шквалістага ветру населеных пунктаў, паведаміла Мінэнерга.

Адзначаецца, што электразабеспячэнне парушалася ў асноўным на тэрыторыі Віцебскай і Менскай абласцей, а над яго аднаўленнем працавалі 176 аператыўна-выязных брыгад, у работах было задзейнічана 194 адзінкі спецтэхнікі.

Раніцай ведамства паведамляла, што ў 9 гадзін аднаўленне электразабеспячэння працягвалася ў 226 населеных пунктах (з 402 пацярпелых), “у большай ступені стыхію зведалі Полацкі, Расонскі, Верхнядзвінскі, Ушацкі і Гарадоцкі раёны”. У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 98 аварыйных брыгад і 105 адзінак тэхнікі.

У 16 гадзін колькасць брыгад узрасла да 110, тэхнікі — да 113 адзінак.

Сёлета ў ліпені праз ураган у Беларусі загінула 7 чалавек.

Крыніца: pozirk.online