Па дадзеных маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», дроны рухаліся курсам на Камарын, Лоеў, Бывалькі, Асарэвічы, Чырвоную Буду і праходзілі праз «беларускі калідор».

Першы “шахед” заляцеў у 00:50 на Камарын і вылецеў на Чарнобыль у 00:54. Далей заходы былі ў: 01:50, 05:23, 05:50, 06:01, 06:12, 06:13, 06:29 (тры дроны), 07:25 і 13:03.
Авіяцыя ваенна-паветраных сіл Беларусі ноччу не ўзнімалася.






