BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінімум 14 “Шахедаў” заляцелі ў Беларусь за ноч

За суткі з 22 па 23 снежня на тэрыторыю Беларусі заляцела не менш за 14 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу “Шахед”, паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.

Здымак ілюстрацыйны

Першы беспілотнік заляцеў у 18:55, ён рухаўся на Лоеў. Апошні заход зафіксаваны ў 2:38. Мінімум тры «Шахеды» заляцелі з Бранскай вобласці Расеі праз пасёлак Галое, курсам на Церахоўку/Гомель. Акрамя таго, ноччу “Шахеды” заходзілі ўглыб краіны ў напрамках Мазыра і Хойнікаў.

У паветра ўздымалася дзяжурная авіяцыя ваенна-паветраных сіл Беларусі.