
У кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 25 судоў па замене былым палітвязням абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») на пазбаўленне волі. Вядома, што некаторыя з іх пасля вызвалення з СІЗА пакінулі краіну, таму суды фактычна праходзяць завочна.
Так, напрыклад, сёння, 14 кастрычніка, у Менску праходзяць 8 судоў па замене «хатняй хіміі» на калонію. Рашэнне прымаюць у тым ліку па справе былой палітзняволенай Вольгі Рытус.
Таксама ў судзе Савецкага раёна Менска 11 кастрычніка адбыўся суд па замене пакарання даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыі Чарнаморцавай.
Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суда змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі.
Крыніца: t.me/viasna96