BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінінфарм аднавіў доступ да расейскага анлайн-кінатэатра Okko

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма, рашэнне пра аднаўленне доступу да анлайн-кінатэатра было прынята ў сувязі з ліквідацыяй уладальнікам дадзенага інтэрнэт-рэсурсу парушэння, якое стала падставай для абмежавання доступу.

Міністэрства інфармацыі заблакавала анлайн-кінатэатр Okko ў Беларусі 30 верасня. Паведамлялася, што нагодай для гэтага рашэння стала размяшчанне на рэсурсе забароненай інфармацыі, “накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці”.

Крыніца: t.me/viasna96