BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінінфарм унёс Reform.news у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла інфармацыйную прадукцыю, размешчаную на сайце Reform.news, у “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Партызанскага раёна Менска ад 26 жніўня 2024 года.

Таксама ў абноўлены пералік патрапілі:

тэлеграм-каналы і чаты “Phoenix OSINT”, “Жыве”, “Фотанегатыўкі”, “Мірны БДУІР Чат”;

старонкі ў X і YouTube “АЧК-Беларусь/ABC-Belarus”;

TikTok-старонкі “Жыве Беларусь”, “legal_initiative belarus”, “Ксенія”;

суполка ў Facebook «Мова Нанова Рэчыца».