У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі пра перабоі з пастаўкамі шэрагу лекаў заходніх вытворцаў. Некаторыя з іх з’явяцца ў продажы з наступнага тыдня, іншыя – улетку.

«На аптэчны склад РУП «Белфармацыя« прыбыла новая партыя лекавых сродкаў. Пасля некаторага часу адсутнасці, яны цяпер даступныя», – паведаміла прэс-служба Мінздароўя ў Тэлеграме. Паводле ведамства, на наступным тыдні ў продаж паступяць препараты:
– Салафальк – супрацьзапаленчы сродак, ужываецца для лекавання хваробы Крона і неспецыфічнага язвавага каліту, краіна-вытворца – Нямеччына).
– Метыпрэд ( глюкакартыкастэроід, выкарыстоўваецца для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцыяў, ужываецца для лекавання розных захворванняў, звязаных з імунным адказам арганізму, краіна-вытворца – Фінляндыя),
– Амерыканская вакцына Гардасіл (для прафілактыкі захворванняў, выкліканых вірусам папіломы чалавека),
– Прэпарат «Рэзавіва», ужываецца для лекавання астэапарозу ў жанчын з падвышанай рызыкай пераломаў,
– Расейская вакцына «Клешч-э-вак» для спецыфічнай прафілактыкі клешчавага энцэфаліту,
Пастаўкі іншых прэпаратаў, цяпер недаступных у Беларусі, паводле Мінздароўя, чакаюцца ўлетку.