BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мірнае жыццё ідзе побач з баявымі дзеяннямі

Арганізуюцца канцэрты, вяселлі, людзі выязджаюць у адпачынкі ў іншыя краіны. Такой бачыцца сітуацыя на Бліжнім Усходзе грамадзяніну Беларусі і Ізраіля Барысу Сухадрэву. Ён адзначыў, што амаль што за год бягучы палестына-ізраільскі канфлікт, а таксама сітуацыя на ліванскай мяжы сталі своеасаблівай нормай:

— Ідзе вайна як на поўначы, так і на поўдні. Па-ранейшаму 116 закладнікаў у палоне тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас». Больш за 100 тысяч жыхароў поўначы эвакуяваны са сваіх дамоў. І на поўначы працягваецца перыядычная перастрэлка, абмен «ветлівасцямі» паміж Хізбалой і Ізраілем. Апошнім часам адбылося ўсё больш ліквідацый вядомых тэрарыстаў як з боку Хізбалы, так і з боку Хамаса.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

На дадзены момант прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньягу павінен тэрмінова вярнуцца ў сваю краіну з паездкі ў ЗША. Нагодай стала чарговае абвастрэнне на ізраільска-ліванскай мяжы, якое можа перарасці ў вайну.

Беларускае Радыё Рацыя