BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі збірае доказы злачынстваў супраць чалавечнасці

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працягвае збор доказаў ад асобаў, якія пацярпелі падчас палітычнага крызісу ў Беларусі, пачынаючы з 2020 года. Кажа супрацоўніца Камітэта, спадарыня Таццяна:

— Ёсць гугл-форма, якую людзі запаўняюць для таго, каб звязацца з намі, каб у нас былі кантактныя дадзеныя. Само дакументаванне запісваецца на аўдыёзапіс, карыстаемся ўсімі міжнароднымі стандартамі. Мы задакументавалі на дадзены момант прыкладна 1800 чалавек. Наша самая галоўная мэта – даказаць, што ў Беларусі было злачынства супраць чалавечнасці, а за гэтыя злачынствы прадугледжана адказнасць як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. У далейшым мы збіраемся гэтую інфармацыю перадаць, калі пачне працаваць бесстаронняя судовая сістэма, або пасля таго, як перамены ў Беларусі, тут створаны трыбунал па Беларусі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Каманда Камітэта запэўнівае ў бяспецы перадачы і захавання дадзеных ад пацярпелых у Беларусі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі з’яўляецца спецыяльным праектам праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», якая была заснавана ў Беларусі ў 1996 годзе.

Спасылка на анкету для дакументавання: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdFawwM2UT4GV6IMV0GKaCT1IdNXUJcd_njRag7a7jLWIQCuA/viewform

Беларускае Радыё Рацыя