21 траўня ў Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі праваабаронца і журналіст Андрэй Мядзьведзеў найперш узгадвае Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў Беларусі за кратамі:
– Шмат хто знаходзіцца за кратамі. Найперш гэта мой кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Гэта сёння адзіны лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў свеце, які знаходзіцца ў вязніцы. І шмат хто яшчэ.

Андрэй Мядзьведзеў
Па словах Андрэя Мядзьведзева, ён таксама ўзгадвае журналістку і праваабаронцу Ларысу Шчыракову:
– Найбольш мне баліць за маю калежанку, з якой мы шмат гадоў разам працавалі, стваралі сюжэты для тэлеканала Белсат і для іншых медыяў. Гэта – Ларыса Шчыракова, наша гомельская журналістка, вельмі цудоўная жанчына, маці, якая, на жаль, была зняволеная проста за сваю журналісцкую дзейнасць.
Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з іншымі праваабарончымі і журналісцкімі супольнасцямі звярнулася ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі да беларускіх уладаў з маніфестам, у якім канстатуюць, «што шляхі да вызвалення палітычных зняволеных існуюць».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя