BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Моцны вецер на Падляшшы і Беларусі нарабіў праблем

На Падляшшы выратавальнікі атрымалі сёння, 16 снежня, больш за 380 выклікаў. Паламаныя дрэвы і галіны, перакрытыя дарогі, абарваныя лініі электраперадачы, пашкоджаныя дахі – вось некаторыя з наступстваў надвор’я ў панядзелак.

Без святла па стане на 14 гадзін былі 72 тысячы кліентаў – паведамілі ў арганізацыі PGE Dystrybucja ў Беластоку. Найгорш было ў Беластоцкім павеце, дзе аднаўленчыя працы яшчэ працягваюцца. Брыгады майстроў будуць працаваць да позняй ночы.

Беларускае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што на працягу дня было зафіксавана шмат выпадкаў падзення дрэў, у прыватнасці сем выпадкаў у Берасцейскай, і 17 у Гарадзенскай абласцях. Пашкоджаныя дахі 11-ці жылых дамоў. У вёсцы Воўчкі на Слонімшчыне разбураны будынак кароўніка.

Таксама ўпалі пяць навагодніх ялінак – тры ў Гародні, адна ў Калінкавічах і адна ў Заслаўлі. Пацярпелых няма, вядуцца аднаўленчыя працы.

Фота: mchs.gov.by