BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы бачым падабенства дзеянняў нямецкай акупацыйнай улады і лукашэнкаўскага рэжыму”


Варшаўскае паўстанне – гэта ўзброенае змаганне супраць нямецкіх акупантаў у польскай сталіцы. Каля 50 тысяч паўстанцаў у рамках акцыі «Бура» 1 жніўня  80 гадоў таму падняліся, каб вызваліць ад ворага Варшаву.

Няроўная барацьба трывала больш двух месяцаў замест запланаваных некалькіх дзён, гаворыць гісторык Яўген Дудкін:

– Палякі ганарацца тым, што польскі народ змог паўстаць і праявіў вось такую моц духу, патрыятычную. Але ж адносна таго, ці было мэтазгодным узняць паўстанне, тут польскае грамадства падзялілася.

Паводле Яўгена Дудкіна, калі параўнаць Варшаўскае паўстанне 1944 года і беларускае 2020 года, то можна ўбачыць падабенства ў дзеяннях нямецкай акупацыйнай улады і лукашэнкаўскага рэжыму:

– Бо АМАП, ГУБАЗІК  проста знішчае беларусаў за любыя праявы супраціву дзяржаўнай сістэме, нават калі гэта законныя пратэсты, пратэсты супраць парушэння іх правоў.

2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. Апошнія шэсць месяцаў вайны яны правялі ў лагерах для палонных. 7 студзеня 1945 года, амаль праз паўгады пасля пачатку Варшаўскага паўстання, Савецкая армія ўвайшла ў пусты знішчаны горад.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя