BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Муравіцкі: Мяне могуць дэпартаваць у Беларусь

Падчас пратэстаў у Грузіі некалькі дзён таму спецназам у Тбілісі быў затрыманы наш суайчыннік, беларус Яўген Муравіцкі.

Што з ім адбывалася, Яўген расказаў нашаму Радыё:

-Затрымліваў мяне спецназ, пасадзілі ў аўтазак. Білі, але сур’ёзных траўмаў, на шчасце, не было. У параўнанні з іншымі людзьмі – гэта дробязі. Прывезлі ў пастарунак паліцыі, склалі пратакол. І мне ставілі ў віну абразу супрацоўнікаў расейскім матам.

Пасля двух сутак утрымання ў ІЧУ у горадзе Сігнахі Яўгена выпусцілі:

-Супрацоўнікі не гаварылі па-расейску, а ў мяне веданне грузінскай мовы мінімальнае. Таму некаторыя пытанні не раскрыліся, але меркавалася, што мяне могуць пакінуць у Тбілісі. Але ў выніку мяне забраў мой сябар, у якога была машына.  

На 11-ю раніцы 3 снежня 2024 году Яўгена выклікаюць у Тбілісі ва Упраўленне па міграцыі. Яўген думае, што яму можа пагражаць так званая «добраахвотная дэпартацыя» і яго праз 72 гадзіны папросяць пакінуць Грузію.

Беларусы, што жывуць у Грузіі, арганізавалі збор данатаў на адваката, каб паспрабаваць дапамагчы Яўгену Муравіцкаму.

 Рэквізіты для дапамогі :

TBC

GE18TB7982745068100026

Muravitski Yauheni

Беларускае Радыё Рацыя