Адзін з актывістаў Саюза палякаў у Беларусі, журналіст-палітвязень Андрэй Пачобут уганараваны Еўрапарламентам прэміяй Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Журналіст Зміцер Лупач, які добра знаёмы з Андрэем Пачобутам, лічыць прэмію абсалютна заслужанай:
– А хто тады, калі не Анджэй? За яго стойкасць. На мой погляд, адзін з лепшых беларускіх журналістаў, які за свае погляды ўжо не першы раз знаходзіцца ў зняволенні. І тым не менш, нягледзячы на ўсе цяжкія ўмовы, ён іх не памяняў, што выклікае павагу. І дае нейкую надзею не толькі для палякаў, але і для беларусаў. І нагоду ганарыцца, што наша зямля можа нараджаць такіх людзей.
Андрэй Пачобут быў незаконна засуджаны ў 2021 годзе па абвінавачванні ў “падбухторванні да нянавісці” і “дзейнасці, якая заклікае да дзеянняў, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы”. Суд адбыўся за закрытымі дзвярыма. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый прызналі яго палітычным зняволеным, сцвярджаючы, што прысуд быў звязаны з яго журналісцкай і грамадзянскай актыўнасцю.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






