BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»

У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з’явіўся 55-гадовы мінчук Вадзім Пажывілка. Фізік па адукацыі, ён доўгі час займаўся выдавецкім бізнэсам — быў дырэктарам выдавецтваў, якія выпускалі дзіцячую і навукова-папулярную літаратуру. Пасля працаваў у турызме.

Вадзім — муж папулярнай пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак. Яна разам з Андрэем Жвалеўскім напісала некалькі дзясяткаў кніг для падлеткаў. Пажывілку асудзілі ў Менскім гарадскім судзе па артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Насупраць яго імені ў міліцэйскай базе стаіць пазнака «судзімасць не пагашана». Гэта значыць, што Пажывілка атрымаў «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».

вясна