BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыка Піт Паўлаў вырашыў збіраць кампутары з хламу

Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў запусціў ініцыятыву “IT-Solidarity”. У ёй артыст збірае камп’ютар з ахвяраваных дэталяў.

Распавядае музыка:

– Я пачаў збіраць сабе кампутар, моцны кампутар з хламу, з рынку сэканд-хэнд дэталяў. Таму што мой ноўтбук проста не цягне некаторыя мае музычыня праекты, і я зараз пачаў мантаваць вялікія відэапректы з вялікай колькасцю плагінаў. Я вырашыў памацней сабе кампутар зрабіць. Мне здаецца, гэта можа быць карысна не для айцішнікаў, якія і так усё гэта ведаюць, а для звычайных людзей, якія сутыкаюцца з праблемамі: што ёсць кампутар, трэба перасесці за больш моцны, а няма грошай.

Цалкам матэрыял:

Піт Паўлаў адзначае, што першы камп’ютар у большай ступені ўжо сабраны. І цяпер музыка вырашае, каму яго падорыць. Сярод прэтэндэнтаў – дзіця з сям’і беларускіх уцекачоў, культурны альбо адукацыйны цэнтр, а таксама малады творца ці праграміст. Адпаведнае галасаванне ладзіцца ў тэлеграм-канале Піта Паўлава.

Беларускае Радыё Рацыя