BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыкаў Nizkiz прыгаварылі да «хатняй хіміі»

Музыкі рок-гурту Nizkiz Сяргей Кульша, Аляксандр Ільін і Зміцер Халяўкін асуджаныя на 2,5 года абмежавання волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Музыкі прызнаныя вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

12 красавіка музыкі былі ўключаныя МУС у «спіс экстрэмістаў». Музыкаў Nizkiz затрымалі 5 студзеня 2024 году. У сюжэце, які выйшаў на беларускім тэлебачанні пасля затрымання ўдзельнікаў Nizkiz, сцвярджалася, што «музыкі пасля падзеяў 2020 году пакінулі Беларусь і вось вырашылі вярнуцца»).

Чацвёрты ўдзельнік гурту — гітарыст Леанід Несцярук — жыве ў Варшаве.19 лютага праваабаронцы прызналі ўдзельнікаў групы палітвязнямі.