BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыку Алега Лядзенку асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У судзе Маскоўскага раёна Менска 28 траўня асудзілі дырэктара студыі гуказапісу і гітарыста Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх).

Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Менску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег «выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Яго апазналі па фотаздымках з пратэснай акцыі.

Пры затрыманні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасля абвяшчэння прысуду.

вясна