BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыку гурта «Мінімум Дыстанцыі» асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі»

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 16 лютага адбыўся суд над музыкам гурта «Мінімум Дыстанцыі» Яўгенам Шумам, якога затрымалі па вяртанні з Польшы. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу хлопца разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Нагадаем, у студзені з Яўгенам з’явілася першае «пакаяльнае відэа». Тады ён казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. Пасля выбараў офіс, дзе працаваў хлопец, рэлакаваў яго ва Украіну. А з пачаткам поўнамаштабнай вайны ён зʼехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння працоўнай візы, якую нібыта адмовіліся працягнуць.

Пасля суда над хлопцам апублікавалі другое відэа, на якім ён кажа, што «пасля выхаду на волю ён вырашыў зноў звярнуцца з яўкай у органы ўнутраных спраў, бо ім былі здзейснены данаты, якія фінансуюць экстрэмісцкую дзейнасць».

вясна