BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы чакаем, што бліжэйшым часам будуць выходзіць людзі”

Зараз усе высілкі варта канцэнтраваць на арганізацыі дапамогі палітвязням у замежжы. Бо ахвяры лукашэнкаўскага рэжыму выходзяць і будуць яшчэ выходзіць бліжэйшым часам. Хацелася б бачыць на волі ўсіх, асабліва турбуюся за лёс праваабронцы Марфы Рабковай.

Здымак ілюстрацыйны

Кажа былая палітзняволеная Святлана Бараноўская:

– Я і не толькі я, канешне, думаем, прынамсі мы вельмі чакаем, што бліжэйшым часам будуць выходзіць людзі. Прынамсі мы на гэта спадзяёмся. Але відавочна, знаць ніхто не можа на 100%, на жаль, таму што мы разумеем, як усё гэта адбываецца. Ад нас па вялікім рахунку на дадзены момант нічога не залежыць. І канкрэтна выпусканне людзей, і калі гэта адбудзецца. Але мы чакаем і спадзяёмся. Я вельмі веру, што гэта адбудзецца ў бліжэйшай будучыні.

Згодна дадзеных, апублікаваным на старонцы праваабарончага цэнтра “Вясна”, станам на сёння, 09 сакавіка, у Беларусі налічваецца 1140 палітвязняў. “З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4447 чалавек”, адзначаюць праваабаронцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя