BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы гатовы да ўнясення прапановаў у Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях”

15 студзеня ў Беластоку прайшлі ўрачыстасці з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. У межах мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог пра ролю недзяржаўных арганізацый, культурных цэнтраў і супольнасцяў у захаванні культурнай і моўнай спадчыны Падляшша. Свае меркаванні прадстаўлялі ўдзельнікі дыскусіі, а арганізатарам мерапрыемства выступіў сябра Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў Ігар Лукашук, які падводзіў вынікі сустрэчы і гаварыў пра магчымасць унясення прапановаў у Закон.

Ігар Лукашук
Ігар Лукашук

З нашым Госцем Рацыі – Ігарам Лукашуком  – мы пагаворым пра вынікі ўрачыстасцяў, пра тое, якія праблемы нацыянальных і этнічных меншасцяў абмяркоўваліся на дыскусіі, а таксама пра тое, як камісія плануе выкарыстоўваць гэты досвед для ўдасканалення дзеяння заканадаўства:

РР: Cпадар Ігар, віншую вас з удалым мерапрыемствам, усё ўдалося. Што для вас было самым важным, усё ж такі дваццаць гадоў закону, што ўсё ж такі ён даў нам усім?

Ігар Лукашук: Напэўна, даў тое, што на самым пачатку на такім высокім узроўні было сказана, што ёсць нацыянальныя меншасці, і яны былі вылучаныя. Таму што да гэтай пары не было ніякага такога дакументу, які б сцвярджаў, што яны існуюць і што гэта такое і якія маюць правы, якія ёсць абавязкі ў нейкім сэнсе таксама некаторых дзяржаўных установаў. Гэта першае. А па-другое, даў цяпер падставы для таго, каб падумаць над зменай гэтага закону, паколькі 20 гадоў – гэта кавалак гісторыі, рэаліі таксама мяняюцца і, як відаць, не ўсё да канца спрацавала, як магло б спрацаваць, што дакладна відаць па выніках перапісу насельніцтва. У Польшчы колькасць нацыянальных меншасцяў усё змяншаецца, асабліва ў выпадку нацыянальнай беларускай меншасці. Гэта абсалютна відавочна. Гэта сігнал таго, што нешта не працуе так, як павінна працаваць.

І трэба сесці і пашукаць выхады з гэтай сітуацыі і падумаць, як памяняць на будучыню гэтыя законы, каб гэты трэнд адвярнуць у другі бок. Ка б людзі, якія выводзяцца з асяроддзяў нацыянальных меншасцяў, мелі больш прасторы для таго, каб гэта дэклараваць хаця б на агульных перапісах, таму што агульны перапіс – гэта паказчык дэкларатыўнасці, а не сапраўднага стану і колькасці дадзенай нацыянальнай меншасці.

РР: Перапісы насельніцтва сапраўды крыху засцярагаюць, сапраўды колькасць беларусаў скацілася за 20 гадоў, чаму так адбылося? Чаму было 48 000 беларусаў, а зараз 23 000?

Ігар Лукашук: Гэта вынік таго, што нешта не працавала так, як трэба. Думаю, што гэта вынік таго, што гэта такі абавязак падтрымліваць тоеснасць нацыянальных меншасцяў была пераказаная толькі выключна нацыянальнай меншасцю. Што гэта абазначае? Гэта абазначае, што адносна невялікая супольнасць павінна сама працаваць і рабіць усё, каб захаваць сваю тоеснасць. Дух канфрантацый з шырэйшай палітыкай ці геапалітыкай, зразумела, не ў змозе працаваць. І вось гэта асноўнае, што прыходзіць на думку і што варта мяняць на будучыню, каб нацыянальныя меншасці мелі ўстановы, гарантаваныя дзяржавай, якія дапамагаюць ім падтрымліваць сваю тоеснасць.

РР: Вы кажыце пра змену самога закону, а як гэта агулам можа быць на практыцы, што павінна быць наступным крокам – агульны сход, прапановы пісьмовыя, якія можна даслаць, калі што?

Ігар Лукашук: Тут усе інструменты, якія ёсць для таго, каб уплываць ці падказваць, якія змены варта ўвесці, таму што ёсць кансультацыі ў рамках супольнай камісіі ўрадавых меншасцяў нацыянальных. Гэта кансультацыя зазначае і можам там выказаць толькі свае погляды ці даць прапановы, а не патрабаваць іх увесці, таму што гэтых магчымасцяў фармальных мы не маем. Ёсць таксама камісія нацыянальных меншасцяў у Сойме, дзе яна таксама можа даваць свае прапановы. Прапановы зменаў можа даць кожны на сваёй справе, ёсць спецыяльная працоўная група камісіі нацыянальных меншасцяў і ўрадаў, якая таксама можа фармальна фармуляваць прапановы меншаснага боку, але трэба зазначыць і заўважыць, што гэта толькі пачатак доўгага працэсу. Бо гэты закон аб нацыянальных меншасцяў, які цяпер дзейсны, гэта адзін з найдаўжэйшых працадаваных у польскі Сейме законаў.  І мінула шмат гадоў, пакуль Сойм рашыўся гэты закон дваццаць гадоў таму гэты закон прыняць.

РР: На пачатку гэтай сустрэчы  і ўрачыстасцяў вельмі часта гучала пытанне прадстаўніцтва нацыянальнай меншасці на роўні Сейма, на роўні парламента. Сапраўды гэта важная праблема і як яе можна вырашыць?

Ігар Лукашук: Гэта важная праблема, таму што калі кагосьці няма, то няма каму сказаць і няма голасу звычайна. Спадзявацца на выключна дэмакратычныя працэсы ў выпадку нацыянальных меншасцяў, жыццё паказала, што нельга. Калі хочам даць права голасу нацыянальным меншасцям на роўні Сейму, таму што колькасць меншасцяў скарачаецца. Вельмі добры прыклад нацыянальнай нямецкай меншасці, якая на самым пачатку мела аж 5 паслоў, а цяпер няма ніводнага. Таксама і прадстаўніцтва беларускага асяроддзя пастаянна зменшвалася, цяпер няма ніякага прадстаўніка, які б дэклараваў бы сваю прыналежнасць да нацыянальнай беларускай меншасці.

Тут варта ўвесці такія прапановы, каб нейкая гарантыя была. Як гэта зрабіць, на гэты момант цяжка сказаць. Гэта кожны бачыць з асяроддзя нацынальных меншасцяў, што ёсць такая патрэба. Такія механізмы павінны быць, якія даюць меншы парог колькасці галасоў за дадзенага кандыдата, калі ён зазначае, што ён вось прадстаўнік нацынальнай меншасці. Толькі тады голас нацынальнай меншасці мог быць і пачуты.

Цалкам гутарка:

З “Госцем Рацыі”, сябрам Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў Ігарам Лукашуком, размаўляла Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя