28 сакавіка дэмакратычная беларуская супольнасць прайшла маршам па вуліцах Варшавы, святкуючы Дзень Волі. Распачаты марш быў на плошчы Трох Крыжоў, завяршыўся на плошчы Замкавай. Беларусы неслі 330-мятровы бел-чырвона-белы сцяг, той самы, які быў у 2020-м на вуліцах Менска. Фінальны этап свята распачалі ўдзельнікі рэканструктарскага клуба «Invictus 1863” з аднаўлення падзеі і атмасферы паўстання 1863 года. Затым адбыліся выступы арганізатараў і гасцей імпрэзы.

Гаворыць кіраўніца Кабінета і Офіса дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская:
-Мы выходзім, каб сказаць, мы – беларусы, і мы гэтым ганарымся! Мы выходзім пад нашым бел-чырвона-белым сцягам, сімвалам нашай няскоранасці і супраціву. Мы выходзім, каб ушанаваць памяць тых, хто прысвяціў сваё жыццё Беларусі, хто праз пакаленні змагаўся за нашую свабоду, умацоўваў нашую мову і нашую культуру. Мы выходзім, каб уславіць нашых добраахвотнікаў, якія зараз ваююць ва Украіне.
Завяршылася імпрэза ў 20 гадзін канцэртнай праграмай.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Беларускае Радыё Рацыя






