Міністэрства Замежных Спраў Польшчы абмяжоўвае выдачу гуманітарных віз беларусам. Летась іх атрымалі каля 500 чалавек у параўнанні з дзясяткамі тысяч у папярэднія гады.

Пра тое, як павялічыць свае шанцы на атрыманне візы пры звароце ў консульства, распавяла прадстаўніца Цэнтру Беларускай Салідарнасці.
-Зразумела, трэба даваць усе дакументы, якімі валодаеце, асабліва тыя, якія сведчаць пра небяспеку вашага знаходжання ў краіне. Калі ў вас ёсць дакументы, якія пацварджаюць, што ў дачыненні да вас ужываліся ці могуць ужывацца ў бліжэйшы час рэпрэсіі, канешне, іх трэба прыкласці. Бо на падставе гэтых дакументаў і будзе прымацца рашэнне. Чым больш будзе дакументаў, якія пацвярджаюць вашыя асцярогі, тым большы шанец атрымання візы. Можаце прыкласці фотаздымкі, напрыклад, з пратэстаў, пратаколы затрыманняў, пастановы судоў, дакументы, што вы працуеце ў арганізацыі, якая прызнаная “экстрэмісцкай”.
“Калі вам патрабуецца кансультацыя, звязаная з выдачай віз, то вы заўсёды можаце звярнуцца ў Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Мы будзем радыя дапамагчы”, – дадала прадстаўніца арганізацыі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






