
276 — такая апошняя зафіксаваная колькасць палітвязняў у берасцейскай вобласці па стане на сёння, 21 снежня. Толькі за бягучы тыдзень да спісу былі дададзеныя Аляксандр Дарагакупец, Мікалай Клок і Ганна Курыс, — распавяла прадстаўніца праваабарончага цэнтра Вясна спадарыня Ганна:
— З аднаго боку, атрымліваем такіх людзей, што папаўняюць, на жаль, гэты спіс. І з другога боку людзі адбываюць цалкам гэтыя пакаранні і гэтак выбываюць з гэтага спісу. Бо яны лічацца ўжо не палітвязнямі, а былымі палітвязнямі. То бок, яны ўжо не ў зняволенні, але яны прайшлі праз гэта.
„І ўвесь час мы маніторым, колькі людзей застаецца па палітычных матывах за кратамі. А гэтая колькасць застаецца прыкладна на адным і тым жа роўні“, — дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя






