BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На аўкцыён выставілі зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі

Гаворка пра ўчастак плошчай 0,75 га ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна. Пачатковая цана – 152 695 рублёў. Пры наяўнасці ўдзельнікаў таргоў, аўкцыён адбудзецца 31 ліпеня, піша «Люстэрка».

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Віктара прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Вядома, што бацьку і сына перыядычна змяшчаюць у штрафныя ізалятары, а Эдуард цяпер знаходзіцца ў ПКТ.