Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў удзельнікаў праграмы ўжо некалькі месяцаў. Цяпер стала вядома, што Гомельскі Следчы камітэт пачаў яшчэ і крымінальную справу за дзве праграмы «План:Б», якія выйшлі ў сакавіку гэтага года.
Ток-шоу выходзіла ў эфіры з 2022 года. Апошні сезон скончыўся сёлета ў траўні. Ці будзе працяг — пакуль невядома, паведамляе «Белсат».