Пра затрыманне сёння раніцай на мяжы Беларусі і Польшчы маладой дзяўчыны стала вядома праваабаронцам з «Вясны».

Паведамляецца, што пасля праходжання пашпартнага кантролю да дзяўчыны пад’ехала машына з міліцыяй. На яе надзелі кайданкі і павезлі ў невядомым кірунку.
Цягам першых двух тыдняў 2025 году фонду BYSOL стала вядома мінімум пра восем арыштаў на мяжы пры вяртанні беларусаў на радзіму на святы. Частку людзей на мяжы дапытваюць, іх тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён.