У канцы 2024 года на «Беларуськаліі» пачалася новая хваля палітычных звальненняў за актыўнасць у 2020-м. Пра гэта @zerkalo_io расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Паводле яе слоў, звальненні працягнуліся і ў 2025-м: людзей выклікаюць на размову з кіраўніцтвам, пасля чаго звальняюць «адным днём».

«Штодня ў працоўны час па чатыры-пяць чалавек выклікаюць на размову да кіраўніцтва, пасля чаго «адным днём» звальняюць. Калі хтосьці не згодны, то выклікаюць сілавікоў і ў кайданках выводзяць за браму».
Звальненні за палітычную актыўнасць былі і раней, пасля страйку 2020 года яны ідуць хвалямі. Новае кіраўніцтва дабівае тых, каго пашкадавала старое. Яны паднялі спісы тых, хто падпісаўся за страйк у 2020-м. Неафіцыйна прад’яўляюць менавіта гэта, але фармальна кантракт разрываюць па пагадненні бакоў».