Як піша The Warsaw, дзяўчына, якая жыве недалёка ад метро Marymont, заўважыла, як да яе набліжаецца мужчына, калі яна ішла па пустой вуліцы. Ён загаварыў з ёй па-расейску. Дзяўчына заяўляе, што нападнік, мяркуючы па знешнасці, быў выхадцам з сярэдняй Азіі.
Спачатку ён проста ішоў побач, потым пачаў гаварыць, што шукае вуліцу, але не ведае дакладнага адраса. На просьбу аб дапамозе дзяўчына адказала, што не можа дапамагчы без адраса. Аднак мужчына працягваў ісці побач і задаваць асабістыя пытанні.
Калі дзяўчына падышла да свайго пад’езда і дастала ключы, каб увайсці ўнутр, мужчына не спыніўся. Ён схапіў яе за завушніцу, спрабаваў задраць сукенку і пачаў прыставаць з непрыстойнымі каментарамі, схапіў яе за валасы.
Не разгубіўшыся, дзяўчына стукнула хлопца локцем, а затым разгарнулася і стукнула яго кулаком. Нападнік спалохаўся і ўцёк. У дзяўчыны пацярпела вуха. Яна пакуль не звярталася ў паліцыю.
Беларускае Радыё Рацыя