BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне +2 новыя палітвязні

Ілюстрацыйнае фота

У Берасцейскай вобласці вырасла колькасць палітвязняў. Да спісу дададзеныя Вячыслаў Наўцэня і Данііл Палянскі.

Пра палітвязня Вячаслава Наўцэня вядома, што ён быў асуджаны за каментары ў інтэрнэце, а таксама за акцыі пратэсту ў жніўні 2020 у Пінску. Прысуд – 3 гады калоніі і штраф. На дадзены момант перабывае ў СІЗА№7 Берасця.

Палітвязень Данііл Палянскі асуджаны па арт. 356 КК — Здрада дзяржаве. Ён быў затрыманы на пачатку верасня, калі ездзіў у Расею да сваякоў. Па дарозе затрымалі супрацоўнікі ФСБ і звінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні, аднак пасля была заведзеная крымінальная палітычна матываваная справа. Мужчына знаходзіцца ў СІЗА№1.

Беларускае Радыё Рацыя