BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне 236 палітвязняў

236 – столькі палітвязняў на Берасцейшчыне налічваецца станам на сёння, 7 кастрычніка. У параўнанні да мінулых месяцаў лічба крыху пайшла на спад, шмат у каго заканчваецца тэрмін зняволення.

Здымак ілюстрацыйны

Распавядае праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:

– Новыя людзі ўсё адно з’яўляюцца, таму што пакуль яны выходзяць і іх нават выкідваюць з краіны, то іншых у той жа час садзяць. Апошніх, каго прызнавалі палітвязнямі, гэта па справе “Гаюна” і яшчэ чалавек, у якога там комплексная справа за нейкія тэлеграм-паведамленні і за тое, што спрабаваў далучыцца да плана “Перамога”.

З апошніх дададзеных да спісу палітвязняў – гэта жыхар Берасця Іван Замяцін, якому прысудзілі 7 з паловай гадоў зняволення, і жыхарка Берасця Надзея Ляшук, прысуд якой пакуль невядомы.

Беларускае Радыё Рацыя