
7 – столькі крыніц інфармацыі за апошні тыдзень былі прызнаныя экстрэмісцкімі судамі Берасцейскай вобласці. Усе яны з’яўляюцца суполкамі ці старонкамі ў сацыяльных сетках.
Гэтым разам усе сем крыніц інфармацыі былі прызнаныя экстрэмісцкімі судом горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна рашэннямі ад 11, 12 і 13 лістапада бягучага года.
У так званым экстрэмісцкім спісе цяпер знаходзяцца тэлеграм-каналы “Блёк воля”, “Heretic Camp -MZ/WJ official discography” і “Штабные крысы”.
У сваю чаргу ў сацыяльнай сетцы Аднакласнікі ў экстрэмісцкі пералік трапілі суполкі “Bel.Lit”, “Незалежны прафсаюз РЭП”, “Свабода” (з навінамі з Радыё Свабода) якія маюць па 7, 6 і 2 тысячы падпішчыкаў адпаведна.
Дадаткова сярод экстрымісцкіх матэрыялаў можна знайсці старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” “Эмиграция из Белорусского концлагеря”.
Беларускае Радыё Рацыя






