BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне 80% інфармацыі пра выбары апублікавана па-расейску

80% інфармацыі пра выбары ў Берасцейскай вобласці былі апублікаваныя выключна на расейскай мове.

Толькі два раёны змясцілі інфармацыю на беларускай мове, – такія парушэнні зафіксавалі прадстаўнікі берасцейскай праваабарончай супольнасці, – адзначыла праваабаронца “Вясны”.

-Асноўныя крыніцы афіцыйнай інфармацыі пра выбары – гэта сайты райвыканкамаў. І мы паглядзелі сайты райвыканкамаў вобласці, ці ёсць там паведамленні па-беларуску.

Высветлілася, што з 16 раённых выканаўчых камітэтаў толькі 2 публікавалі па-беларуску хоць нейкую інфармацыю пра “Адзіны дзень галасавання”.

Беларускае Радыё Рацыя