139 – столькі асобаў у берасцейскай вобласці ўжо было асуджана па так званай карагоднай справе.

Ім была прад’яўленая частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадам альбо актыўны ўдзел у іх:
– З прэс-службы суда берасцейскім правабаронцам стала вядома, што 16 і 24 ліпеня бягучага года адбыліся чарговыя суды ў межах карагоднай справы па паслявыбарчых падзеях 2020 года. А менавіта 13 верасня пратэстоўцы вадзілі карагод на перакрыжаванні Бульвара Касманаўтаў і Праспекта Машэрава, чым па версіі следства перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Суд адбыўся ў горадзе Камянец у дачыненні жыхара берасцейскай вобласці Генадзя Клімашэвіча, якому прысудзілі 1 год калоніі, а таксама ў дачыненні да Крысціны Салаўёвай, якой прысуджана паўтары гады калоніі з адтэрміноўкай. У абвінавачаных дома знаходзяцца непаўнагадовыя дзеці.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






