Да яго былі дададзеныя такія асобы як Валянціна Жукоўская, Генадзь Клімашэвіч, Вячыслаў Калаўсаў, Алег Літвінчук, Зміцер Лысюк, Леанід Аверчук і Матвей Аверчук.
Агульнае для ўсіх дададзеных да спісу палітвязняў тое, што крымінальныя палітычна матываваныя справы былі заведзеныя яшчэ па падзеях 2020 года, а менавіта жнівеньскіх пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Так жыхарка Берасця Валянціна Жукоўская і жыхар Бярозаўскага раёна Генадзь Клімашэвіч былі асуджаныя па так званай карагоднай справе.
У сваю чаргу шматдзетны бацька Алег Літвінчук ды жыхары Берасця Зміцер Лысюк, Леанід Аверчук і Матвей Аверчук падазраюцца ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Суда яшчэ не было. А жыхар Баранавічаў Вячыслаў Калаўсаў абвінавачваецца ва ўдзеле ў баранавіцкіх паслявыбарчых акцыях.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.