BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне дадалося 3 новых палітвязняў

Ілюстрацыйнае фота

Плюс тры. Роўна столькі цягам тыдня ў Берасцейскай вобласці было дададзена да спісу палітвязняў. Туды трапілі Аляўціна Гудкова, Зміцер Блашчэніца і Аляксандр Тарасевіч.

Палітзняволенай Валянціне Гудковай быў прад’яўлены арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Прысуджана адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падстава — удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году. Зараз утрымліваецца ў СІЗА№7.

Палітвязню Змітру Блашчэніцы прад’явілі арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Прысудзілі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Утрымліваецца ў СІЗА №6.

І палітвязню Аляксандру Тарасевічу прад’яўлены той жа 342 артыкул. Асуджаны да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Перабывае ў СІЗА №6.

Беларускае Радыё Рацыя