BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне эсктэмісцкімі прызналі 789 медыя ці старонак у сацсетках

789 – столькі па стану на сёння, 10 сакавіка, медыя ці старонак у сацыяльных сетках у Берасцейскай вобласці прызнана экстрэмісцкімі.

За тыдзень лічба павялічылася на тры крыніцы інфамарцыі. Рашэнні належаць суддзям Баранавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў, – адзначыла праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:

– Баранавіцкі суд у нас любіць знаходзіць нейкія ўкраінскія тэлеграм-каналы, асабліва вайсковыя, і іх прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыяламі. І яшчэ суды выносяць свае вердыкты пра нешта такое беларускае, знаходзяць нейкі асабісты профіль чалавека.

Так судом Баранавіцкага раёна да экстрэмісцкіх былі дададзеныя суполкі “Адзіны кандыдат 2020” у сацыяльнай сетцы “Одноклассники” і ўкраінскі тэлеграм-канал “KRKN_FPV_COMPANY”. Суд Івацэвіцкага раёна палічыў экстрэмісцкім профіль у цікток “Sapraudny Liwin”.

Беларускае Радыё Рацыя