BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

грэка-каталіцкая служба

У Берасцейскай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

Пра гэта паведамляе @katolik_life.

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Берасці на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі — прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі.

Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ці дзяржаўныя органы не паведамлялі аб ліквідацыі парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці.

Больш за тое, рашэннем мясцовых уладаў была ліквідаваная таксама грэка-каталіцкая парафія Святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах. Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў (уніятаў) у Берасцейскай вобласці.