BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне не спыняецца палітычны пераслед

Па крымінальных палітычна матываваных справах на Берасцейшчыне надалей працуе судовы канвеер. Да таго ж амаль штотыдзень папаўняецца спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, – падрабязней распавяла праваабаронца “Вясны”:

– Працягваюцца крымінальныя палітычныя справы. З таго, што адбылося за апошні месяц, самае гучнае, гэта канешне тое, што прайшліся па сваяках палітвязняў і часткова былых палітзняволеных, якія адбылі сваё пакаранне. За тое, што яны атрымлівалі прадуктовую дапамогу падчас свайго зняволення. За гэта саміх былых палітвязняў ці іх сваякоў пачынаюць караць.

Колькасць палітвязняў з Берасцейскай вобласці апошнім часам трымаецца на ўзроўні ў 270 асобаў. Лічба амаль што нязменная пра тое, што адныя выходзяць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання, а іншых – усё яшчэ затрымліваюць і заводзяць новыя справы.

Беларускае Радыё Рацыя