На Берасцейшчыне зноў папаўненне так званага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Толькі за бягучы тыдзень туды было дадзена чатыры крыніцы інфармацыі:
– Першае, што трапіла ў так званы экстрэмісцкі спіс, – гэта сайт пад назвай www.agrolive.by. Рашэнне прыняў суддзя Ганцавіцкага раёна Уладзімір Космач, ініцыятыва паступіла ад пракурора Аляксандра Гурбановіча.
Таксама ў пераліку апынуўся акаўнт у твітары “АЧК-Беларусь/ABC-Belarus” і ютуб-канал “ABCBelarus”. Разам з тым трапіў канал у тэлеграм “Phoenix OSINT”, які налічвае ўсяго толькі аднаго падпісчыка. Да таго ж нібы экстрэмісцкім цяпер лічыцца старонка reformby.org. Рашэнне прымала суддзя Марына Раеўская.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






