На Берасцейшчыне працягваецца папаўненне так званага экстрэмісцкага спісу. Толькі за апошні тыдзень да яго было дададзена 12 крыніц інфармацыі судамі Берасцейскай вобласці:
– Так судом Берасцейскай вобласці ў экстрэмісцкі спіс былі дададзеныя акаўнты ў інстаграм “andrey_gaponik” і “alena_gaponik”, профіль з двума з паловай тысячамі падпісчыкаў “anton_rodionovart” ды інстаграм-профіль “margo.vorykhava” з колькасцю 1300 падпісчыкаў.
Тым жа судом да экстрэмістаў быў дададзены профіль у фэйсбук “Сергей Петрухин”, тэлеграм-суполка пад назвай “Родны Лунінец”, дзе налічваецца толькі 7 чалавек. Туды ж па другому колу трапіў тэлеграм-канал “BGmedia:новости – 2024”. Экстрэмістамі цяпер лічацца тэлеграм-канал “Вольно-Казачий Отряд РДК”, фэйсбук-суполкі “Акцыi беларусаў Варшавы” і “Беларускi Хаб “Новая зямля”/Bialoruski Hub “Novaja Ziamia””.
А суд Баранавіцкага раёна забараніў 2 расейскіх тэлеграм-канала. Гэта “DOXA” і “Avtozak LIVE”.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя