Плюс тры. У Берасцейскай вобласці чарговы раз папоўніўся спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыяраў. Аднак трапілі туды далёка не мясцовыя крыніцы інфармацыі.
Першае, што трапіла ў спіс – гэта профіль кааліцыі палітыка Паўла Латушкі і руху “За свабоду” на выбары ў Каардынацыйную Раду. Акаўнт у Інстаграм мае назву “latushka_ruch”.
Другая крыніца – гэта ініцыятыва прадуктовай дапамогі “ineedhelp_by”, а менавіта экстрэмісцкім палічылі Інстаграм з такой назвай.
І трэцяя – профіль беларускай дыяспары ў горадзе Сіэтл, ЗША. Інстаграм-акаўнт пад назвай “seabelpnw” мае прыкладна адну тысячу падпісчыкаў.
Рашэнні прымала суддзя з Берасця – Алена Кавальчук.
Беларускае Радыё Рацыя