BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне пашырылі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

На Берасцейшчыне чарговы раз папоўніўся спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Толькі за бягучы тыдзень туды дадалі пяць крыніц інфармацыі.

Праз абнаўленне спісу так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла суполка ў тэлеграм “Беседы беларуской революции”, дзе налічваецца 555 удзельнікаў, суполка ў фэйсбук “За Свой Город Пружаны”, дзе толькі 42 удзельнікі і акаўнт у Фэйсбук з крыху больш чым 900 сяброў пад назвай “Бап Да Волi”. Рашэнні выносілі такія суддзі як Кацярына Клеўжыц і Вадзім Мазоль.

Да таго ж у спісы апынуліся тэлеграм-бот “Народный Репортер бот” і суполка ў сацыяльнай сетцы ўкантакце “НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР”, якая налічвае 1600 сябраў. Суддзя — Мікалай Каляда.

Беларускае Радыё Рацыя