BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне – пятая частка палітвязняў краіны

207 – столькі палітвязняў станам на 22 лютага налічваецца ў Берасцейскай вобласці. Гэта пятая частка ад усіх палітзняволеных у краіне.

За апошні тыдзень да спісу было дададзена 2 асобы, – кажа праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:

– Гэта або справа «Гаюна», або нешта падобнае. Па такім артыкуле могуць судзіць і за тое, што людзі звярталіся да журналістаў незалежных медыяў, або, напрыклад, да праваабаронцаў «Вясны», таму што «Вясна» таксама экстрэмісцкае фармаванне. Але, сыходзячы з практыкі, і з таго факту, што да ўладаў патрапіў спіс людзей, якія звярталіся ў бот «Гаюна», то прызнаюць палітвязнямі, у тым ліку з Берасцейскай вобласці, перадусім людзей па справе «Гаюна».

З апошніх да спісу палітвязняў на Берасцейшчыне былі дадзеныя жыхар Баранавічаў Павел Вахлакаў і жыхар Ганцавічаў Сяргей Лагвіновіч. Яны былі асуджаныя па артыкуле “Садзейнічанне экстрымісцкай дзейнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя