BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне плюс тры палітвязні

На Берасцейшчыне чарговы раз папоўніўся спіс палітвязняў. Да пераліку трапілі Аляксандр Бойка, Ірына Бандарэнка і Віталь Максімчук.

Жыхар Берасця Аляксандр Бойка быў затрыманы за тое, што выклаў у сеціва відэа, як едзе расейская вайсковая тэхніка ў бок абласнога цэнтра. Абвінавачаны ў садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці. Прысуджана два з паловай гады абмежавання волі. Знаходзіцца ў СІЗА№7 горада Берасця.

У сваю чаргу жыхарка Берасця Ірына Бандарэнка была затрыманая за тое, што нібы фінансавала экстрэмісцкую дзейнасць. Знаходзіцца ў турме горада Жодзіна.

І палітвязень Віталь Максімчук быў затрыманы за нібы стварэння экстрэмісцкага фармавання ці ўдзела ў ім. Вядома, што абвінавачванне датычылася адміністравання тэлеграм-чата “Салідарнасць Івацэвічы”. Шматдзетны бацька знаходзіцца ў СІЗА№6 горада Баранавічы.

Беларускае Радыё Рацыя